2013-2022 гг. аб’яўлены ААН Міжнародным дзесяцігоддзем збліжэння культур, а 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства ў Беларусі. Бібліятэка імя Я.Коласа прысвяціла гэтаму году новы літаратурны краіназнаўчы праект ”Книга открывает мир“. Праз літаратуру розных краін можна вывучыць і зразумець унутраны ўклад, культуру, гісторыю гэтых краін, іх герояў, традыцыі і звычаі. Кнігі дапамагаюць глыбей пранікнуць у псіхалогію нацыянальнага характару, пашырыць кругагляд і развіць пачуццё ўзаемнай павагі да іншых культур і народаў.
Пачынаць знаемства з замежнымі культурамі трэба з вывучэння сваей уласнай культуры. Таму першай краінай, прапанаванай чытачам, стала Беларусь. Кніжны гід ”Беларусь: любы сэрцу край“ нагадае чытачам нашу гісторыю, традыцыі і звычаі, захаваныя ў творах вядомых беларускіх аўтараў: Якуба Коласа і Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа, і многіх іншых. Адчуйце сябе часткай нацыі!
{gallery}stories/2021/20210205-belarus-kray{/gallery}