У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 16 сакавіка адбылая юбілейная вечарына Галіны Сташкевіч – наваполацкай пісьменніцы, кіраўніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”.
Пакуль запаўнялася зала сябрамі і прыхількамі творчасці Галіны Сташкевіч у выкананні гітарыста - “крылаўца” Рыгора Бердашкевіча гучала прыгожая інструментальная музыка.
Адкрыла вечарыну Галіна сваім вершам “Я родом с Весны”. Потым прадставіла галерэю “Фотапозірк Галіны Сташкевіч” – своеасаблівую вандроўку па чатырох настроях Матухны-Прыроды, якая натхняе пісьменніцу на разнастайныя мастацкія творы. Праз асабістыя апавяданні, вершы, лірычныя замалёўкі, афарызмы-выслоўі, мініацюркі яна распавядала пра галоўныя каштоўнасці жыцця. Прыгожа, шчыра і пранікнёна гучалі яе творы на дзвюх мовах – беларускай і рускай, якія былі праілюстраваныя на экране.
За высокае прафесійнае майстэрства і значны ўклад у развіццё культуры горада Наваполацка Галіна Сяргееўна ў гэты дзень была ўзнагароджана граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама. На вечарыне з віншавальным адрасам выступіла дырэктар цэнтралізавай бібліятэчнай сістэмы Марыя Віктараўна Караваева. Юбілярша атрымала шмат кветак і памятных сувеніраў ад удзячных гледачоў.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).
{gallery}stories/2021/20210319-ya-rodam-z-wyasny{/gallery}