У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 18 мая а 18-й гадзіне ладзілася вечарына-канцэрт, падрыхтаваная літаратурна-музычным аб’яднаннем “Крылы”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч адкрыла канцэртную праграму ваеннымі вершамі наваполацкага паэта-“крылаўца”, інжынера і першабудаўніка слаўнага Нафтаграда – Валерыя Аляксандравіча Старынскага, які ў гэты дзень мог бы сустрэць 81-ю вясну свайго жыцця (светлая яму памяць). На вечарыну была запрошана яго жонка – Аліна Іванаўна, якая выказала ўдзячнасць за тое, што не забываюць яе мужа-паэта.
На працягу гадзіны гучалі ваенна-патрыятычныя вершы, песні, апавяданні, музычныя п’есы ў гонар вялікага свята Перамогі. У добразычлівым камерным коле сяброў і прыхільнікаў творчасці ўдзельнікаў аб’яднання “Крылы” выступілі: Вячаслаў Атрахімовіч, Фенія Грынёва, Аляксандр Ігонін, Валянціна Пакрапіўная і яе ўнучка Сашанька, Андрэй Шнітко, Аляксандр Нясон, Вера Урбан.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).
{gallery}stories/2021/20210519-180521{/gallery}