Першага верасня – Дзень ведаў. Дзе, як ні ў храме літаратуры яго святкаваць? Бібліятэка імя С.Маршака стала пляцоўкай для правядзення патрыятычнага мерапрыемства «Мой край завецца Беларусь». Разам з вучнямі 4 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Наваполацка» супрацоўнікі бібліятэкі здзейснілі віртуальнае падарожжа па родным краі, паглыбілі свае веды аб Беларусі, яшчэ раз пераканаліся, што няма лепшага кутка ва ўсім свеце, чым зямля бацькоў. Мэта мерапрыемства – прывіццё паважлівага стаўлення да мінулага і будучага Беларусі, яе гісторыі і культурных каштоўнасцей, выхаванне пачуцця патрыятызму і гонару за прыналежнасць да роднай краіны, беларускага народа – была паспяхова дасягнута.
{gallery}stories/2021/20210903-mykrai{/gallery}