Менавіта гэтыя радкі верша П.Пранузы ”Памяці Івана Шамякіна“ сталі эпіграфам да кніжнай выставы, падрыхтаванай да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Пятровіча Шамякіна, аднаго з самых выдатных і вядомых пісьменнікаў Беларусі, якога называюць летапісцам нашай сучаснасці. Дзіцячая бібліятэка імя А.Пушкіна запрашае навапалачан на выставу, дзе прадстаўлена не толькі літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка, творы аўтара для дзяцей і дарослых, але і вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечанныя чалавеку вялікай душы і таленту.
Акрамя гэтага прапануем вашай увазе электронную выставу кніг ”Іван Шамякін“. Чытайце творы Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю.
{gallery}stories/2021/20210128-wyadomy-ty-kraine{/gallery}