#Выставы

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Напярэдадні вясны ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася сумесная выстава “Акварэльныя сны” студый выяўленчага мастацтва “Хамелеон” і “Вясёлка” Палаца дзяцей і моладзі.

Эспазіцыя – вынік супрацоўніцтва творчых аб’яднанняў са знакамітым наваполацкім мастаком Яўгенам Панамарэнка, які правёў серыю майстар-класаў для юных навучэнцаў. Іх працы прысвечаны самай цікавай і цяжкай тэхніцы выяўленчага мастацтва – пісьму ў адзін прыём. Як гаворыць сам Яўген Георгіевіч “Акварэль – душа мастацтва”. Натхніўшыся яго словамі гурткоўцы стварылі серыю разнажанравых карцін. Пабачыць іх можна да канца сакавіка.

#Выставы

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Сваю “Стыхію творчасці” ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа прэзентуе вучаніца 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Варвара Гарноўская.

Шырокаму колу чытачоў яна прадстаўляе 13 графічных работ і некалькі нацюрмортаў і кампазіцый, створаных на занятках пад кіраўніцтвам Юліі Коўш.

Да сваёй першай сур’ёзнай выставы вучаніца Юліі Аляксандраўны ішла шмат гадоў. Маляваць пачала ў студыі “Юны мастак”, але ўжо тады яе працы былі напоўнены сэнсам і тонкім бачаннем свету. Варвару адрозніваюць апантанасць, працавітасць і жаданне самаўдасканальвацца. Больш за ўсё юная мастачка любіць працаваць алоўкам, актыўна удзльнічае і перамагае ў конкурсах рознага ўзроўню. У будучыні марыць стаць дызайнерам.

#Конкурс

14 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Міжнароднае супрацоўніцтва. 59 наваполацкіх юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у конкурсе дзіцячага малюнка, прымеркаванага да 110-годдзя знакамітага рускага мастака Ювеналія Каровіна.

Выбітны графік, жывапісец, ілюстратар Ювеналій Дзмітрыевіч – аўтар серыі эстампаў, прысвечаных савецкаму цырку, што атрымалі залаты медаль на выставе ў Лейпцыгу восенню 1959 г. Яго работы знаёмы многім з дзяцінства. Ён стварыў малюнкі да вершаў “Мяч” Самуіла Маршака, “Конь-Агонь” Уладзіміра Маякоўскага, “Дзядзя Сцёпа” Сяргея Міхалкова, рускім народным казкам і іншым творам. Лірычнасць яго ілюстрацый застаецца ў сэрцы назаўжды, а кніжкі з малюнкамі і сёння становяцца ўпрыгожваннем любой калекцыі.

Творчае спаборніцтва, прысвечанае Каровіну, праходзіла ў рамках праекта “Залатое пяро Расіі”. Арганізаваць дзіцячы конкурс узялася Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма пры падтрымцы Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Уладальнікамі першых месцаў ў розных намінацыях сталі: Аліса Хамёнак з СШ №15 імя В.Ф.Маргелава, Аляксандра Багрунова і Лізавета Лёля з СШ №14, Ілеана Круміна, Міраслава Кавалеўская, Леў Навіцкі з Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага.

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 5 марта. – С. 2.

В зале трудовой славы ОАО “Нафтан” состоялась презентация книги первого секретаря Новополоцкого горкома Коммунистической Партии БССР, члена Союза писателей России, Почетного гражданина города Евгения Сольнюченко “Служу Новополоцку”.

В новом издании собраны наиболее интересные материалы из восьми книг, к которым приложил руку Евгений Павлович. Это вступительные статьи, послесловия, публикации на различные темы, посвященные Новополоцку, его градообразующему предприятию и людям, связавшим свою судьбу с гигантом нефтехимии. В нее также включены публикации выдающего журналиста, ветерана “НС” Владимира Факеева. Текстовую часть органично дополняет большое количество фотографий.

Профессиональный и жизненный путь Евгения Сольнюченко неразрывно связан с Нефтеградом. Он участвовал в пуске установки “Полимир-50”, занимал должность второго секретаря горкома коммунистической партии Беларуси, а затем возглавлял её. Выйдя на заслуженный отдых, посвятил себя серьёзной литературной работе.

Поздравить Почетного гражданина со знаковым событием в творчестве пришли представители администрации города и промышленных предприятий, лидеры общественных и молодёжных организаций.

Искренние слова благодарности за подвижнический труд и активную гражданскую позицию герою встречи высказал председатель Новополоцкого горисполкома Дмитрий Демидов.

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 5 марта. – С. 5.

В центральной библиотеке им. В.Маяковского прошла творческая встреча членов Союза писателей Беларуси из Новополоцка и Полоцка с юными читателями. Поводом послужило издание областного альманаха “Двина. Витебщина литературная №7”.

Этот фолиант из 350 страниц включил в себя произведения 33 авторов северного региона Беларуси. Наши земляки приняли активное участие в сборнике произведений, посвященных родному краю. Познакомить широкий круг горожан с их трудом взялись Централизованная библиотечная система и новополоцкая писательница, член СПБ Тамара Ковалёва, которая выступила ведущей мероприятия.

Право первого слова представилось поэту, лауреату областных литературных премий им.В.Короткевича, им.П.Бровки, победителю международного проекта “Берега дружбы: Беларусь – Россия” Галине Загурской. Она рассказала об альманахе и прочла вступительное слово председателя Витебского областного отделения общественного объединения “Союз писателей Беларуси” Тамары Красновой-Гусаченко.

В ходе встеречи своим творчеством юных зрителей радовали такие маститые авторы, как Инна Соломахо, Лидия Пискун, Ирина Богданова, Александр Раткевич, Марина Шуханкова, Галина Лифанова и, конечно, сама Тамара Ковалёва. Многообразие затронутых авторами тем и языка изложения никого не оставили равнодушными, подарили гостям приятные минуты душевного тепла.

#Гульні

11 Mar,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 1 марта. – С. 16.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў біблдіятэцы імя К.Сіманава прайшла інтэрактыўная гульня “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова”. Удзельнікам – вучням 8 класа СШ №1 – давялося прадэманстраваць свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадаць загадкі, рэбусы, скласці прыказкі, падабраць прадметам адпаведныя назвы. Паспаборнічалі падлеткі і ў конкурсе скорагаворак. Напоўненае мілагучнасцю роднага слова, мерапрыемства прышлося даспадобы юным новапалачанам.

#Выставы

23 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 16 февр. – С. 16.

Да канца лютага ў бібліятэцы імя Я.Коласа экспануецца “Маляўнічы дэбют” Веранікі Святненка – навучэнкі Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага.

Юная аўтарка прадстаўляе 14 жывапісных карцін і сем работ ў тэхніцы “камп’ютарная графіка”, якія прыцягваюць увагу разнастайнасцю сюжэтаў, маляўнічым каларытам.

Творчыя здольнасці дзяўчына пачала праяўляць у 4 гады, а ў дзевяць прыйшла на заняткі ў студыю “Ультрамарын”. Зараз яна ўжо ў трэцім класе ДМШ, актыўна ўдзельнічае і перамагае ў мастацкіх конкурсах рознага ўзроўню. Педагогі Ірына Башун і Вольга Станкевіч характарызуюць сваю вучаніцу як здольную, старанную, працавітую асобу з невычэрпнай фантазіяй.

#Турнір

14 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 февр. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

Навучэнцы 6-7-х класаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны “Цімур і яго каманда”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка А.П.Гайдара.

На шляху да перамогі гульцы не раз узгадалі знакамітую аповесць савецкага пісьменніка пра савецкіх піянераў, што дапамагалі бабулям і дзядулям, ахвяруючы свой час і сілы. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі кнігі, дыпломы і сертыфікаты. Пераможцам стала каманда з СШ №4, другое месца заняла СШ №14, а трэцяе – СШ №15 імя В.Ф.Маргелава.

Арганізатарамі турніра выступілі Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Цэнтр рускай мовы, гісторыі і культуры Полоцкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай і бібліятэка імя Я.Коласа, на базе якой прайшло спаборніцтва.

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 13 февр. – С. 7.

На базе библиотеки им. В.Маяковского начал свою деятельность новый клуб интеллектуальных игр “Лабиринт”. В минувшую субботу он провел первый чемпионат по брейн-рингу среди школьников.

Организаторами чемпионата выступили отдел по образованию Новополоцкого горисполкома и централизованная библиотечная система города. Открывая мероприятие, директор ЦБС Мария Караваева положительно отметила интерес молодёжи к знаниям и пожелала участникам удачи в прохождении этапов. И она им понадобилась! Несмотря на то, что в роли игроков выступали школьники, вопросы требовали широкого кругозора и хороших знаний в различных отраслях наук. Руководитель “Лабиринта” Владимир Антонович подготовил блоки задания по географии, истории, языкам, точным наукам. Соведущим Владимира Октябриновича выступил культорганизатор отдела экологии, краеведения и туризма Дворца детей и молодёжи Павел Урбан.

Все ребята показали отличную подготовку. “Сначала мы провели “Свою игру”. На основании полученных резуьтатов разделили команды по рейтингу. В борьбе за титул было по четыре соперника. Пока одна кампания сражалась, другая ожидала в отдельном зале. Выигрывали те, кто умело использовал логику и смекалку. Например, в рамках программы по защите амурских тигров авиакомпания “Трансаэро” организовала специальный полет. Как он назывался? Ответ: “Полосатый рейс”. На борту был изображен тигр, как в одноименном советском кинофильме. Кажется, просто, но чтобы быстро ответить, нужно умело сочетать логику и знания. В том и прелесть брейн-ринга, что он позволяет мыслить нестандартно”, - в беседе с корреспондентом “НС” рассказал руководитель клуба “Лабиринт” Владимир Антонович.

Все девять команд получили именные сертификаты, а победители ещё и дипломы. Первое место уверенно завоевали учащиеся гимназии №1, на втором расположились лицеисты, на третьем – СШ №4.

#Выстава

08 Feb,2024

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 2 февр. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

У чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна адкрылася першая выстава работ навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах “Інтэрдызайн” Палаца дзяцей і моладзі. Сваю працу новы гурток пачаў у сакавіку 2023 года. Кіруе ім малады педагог Вікторыя Балтрушэвіч, якая прапанавала выхаванцам выканаць эксперыментальныя кампазіцыі ў тэхніцы графіка.

Вынікі сумеснай работы можна ўбачыць у бібліятэцы да канца лютага.

Для юных аўтараў экспазіцыя стала сапраўднай падзеяй. Падчас урачыстага адкрыцця яны з цікавасцю расказвалі пра творчыя мары, а намеснік дырэктара ПДМ Ала Янулёнак і загадчыца бібліятэкай Таццяна Варанец выказалі пачынаючым мастакам словы падтрымкі і пажадалі не спыняцца на дасягнутым.

Page 1 of 25
You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ