Сто год мінула з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка, імя якога мы памятаем і шануем і ў наш час – Івана Паўлавіча Мележа, творчасць якога з’яўляецца духоўным набыткам нашага народа. Яго кнігі шырока вядомы ў рэспубліцы і за яе межамі і атрымалі высокую ацэнку чытачоў і крытыкаў. Да гэтай юбілейнай даты бібліятэка ім.Я.Коласа падрыхтавала літаратурны салон ”Ён дараваў несмяротнасць людзям на балоце“ у межах цыкла анлайн-відэааглядаў кніжных выстаў ”Литературный бомонд“, прысвечанага пісьменнікам-юбілярам 2021 года. Літаратурная спадчына Івана Мележа прадстаўлена на выстаўцы раманамі, аповесцямі, апавяданнямі, п’есамі, крытычнымі працамі, дзённікамі, дзе вы зможаце пазнаёміцца і з некаторымі цікавымі фактамі з жыцця пісьменніка.