17 лютага ў выставачнай зале бібліятэкі імя Якуба Коласа адбылося адкрыцце персанальнай выставы Ганны Васілеўскай ”О, край родны, край прыгожы...“. У жыцці юнай мастачкі гэта ўжо трэцяя персанальная выстава. Работы, прадстаўленыя на экспазіцыі, былі намаляваныя Ганнай у гэтым навучальным годзе і кажуць аб яе вялікай любові да роднай зямлі. На карцінах можна ўбачыць прыгожыя і памятныя мясціны Полацкай зямлі. Падтрымаць Ганну прыйшлі дырэктара мастацкай школы і гімназіі, дзе яна вучыцца, класны кіраўнік, яе бацькі, сваякі і аднакласнікі. Падчас адкрыцця выставы дзеці прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, выканалі беларускую народную песню ”Рэчанька“. У адрас юнай мастачкі прагучалі словы падтрымкі і падзякі за такія цудоўныя карціны.
{gallery}stories/2021/20210219-kray{/gallery}