Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Супрацоўнікі абанамента цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага падрыхтавалі кніжную выставу ”Магутнае слова, ты, роднае слова!”. Разам з кнігамі па мовазнаўству і слоўнікамі выстава прапануе творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Святочны дзень шанавання роднай мовы адзначыўся ў сценах цэнтральнай бібліятэкі цёплымі зносінамі на беларускай мове паміж бібліятэкарамі і чытачамі і пачаткам акцыі ”Мова родная – мова модная”.
На працягу тыдня (21-28 лютага) чытачы маюць магчымасць праверыць свой узровень валодання беларускай мовай праз цікавыя конкурсы і гульнявыя практыкумы.
Сардэчна запрашаем навапалачан наведаць кніжную выставу ”Магутнае слова, ты, роднае слова!” і прыняць удзел у акцыі!
{gallery}stories/2021/20210223-mowa-rodnaya{/gallery}