У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага атрымалі часовую прапіску жывапісныя работы мастачкі-аматара, паэткі-барда Ірыны Вашчанка, якая з’яўляецца ўдзельнікам літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”. У межах выставы, якую арганізавалі супрацоўнікі бібліятэкі, кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч 18 сакавіка ладзіла сустрэчу з Ірынай, якая ў садружнасці з музамі паэзіі, музыкі, жывапісу стварае цудоўныя вершы, песні, карціны. Вершы Ірыны Вашчанка прагучалі ў выкананні самой паэткі, Феніі Грынёвай і Галіны Сташкевіч. Гучалі аўтарскія песні, а таксама песні, напісаныя Ірынай на вершы Ганны Аляскеравай і Тамары Талкачовай. З музычным падарункам выступілі сябры - “крылаўцы” Аляксандр Ігонін, Аляксандр Нясон і Валянціна Пакрапіўная.
Падтрымаць Ірыну прыйшлі выхаванцы “Інстытута залатога ўзросту” тэрытарыяльнага цэнтра сацыянальнага абслугоўвання насельніцтва, дзе яна ўдасканальвае сваё майстэрства валодання пэндзалем. Была створана атмасфера добрага сакавіцкага настрою.
Больш падрабязна аб мерапрыемстве чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).
{gallery}stories/2021/20210319-u-sadruzhnasci-z muzami{/gallery}