Паэзіі нязгаснае святло…

21 Mar,2024
блог собакифонари охота
Паэзіі  нязгаснае  святло…

Пад знакам Сусветнага дня паэзіі ў зале мастацтваў цэнтральнац бібліятэкі імя У.Маякоўскага 19 сакавіка за круглым сталом сабраліся ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” (кіраўнік Галіна Сташкевіч), удзельнікі музычнага гурта “Гармонія” Наваполацкага палітэхнічнага каледжа (кіраўнік Алена Штукіна) і аматары паэзіі. Галіна Сташкевіч распачала сустрэчу з вершам “Поэзия – шагни на улицы!” паэта Аляксандра Шыпілы, а закрыла работу круглага стала вершам “Вершы ствараюцца сэрцам” паэта Юрася Касцюка, якія былі сярод першабудаўнікоў Нафтаграда. На працягу вечара ў яе выкананні таксама прагучалі вершы пра паэзію Міхаіла і Наталлі Зудзілавых, аўтарскі паэтычны твор “Голос поэзии”. Яна зрабіла агляд паэтычных зборнікаў, якія былі прадстаўлены на выставе: ад санэтаў Шэкспіра да вершаў паэтаў-“крылаўцаў”.

У гонар свята паэзіі прагучалі Пушкінскія рамансы: “Я Вас любил” (выканаўца Аляксандр Ігонін), “Я помню чудное мгновенье” (выканаўца Алена Штукіна). Саліст гурта “Гармонія” Яўген Каралёў выканаў песню “Горные вершины”, напісаную Аляксандром Варламавым на верш Міхаіла Лермантава.

Свае вершы чыталі Аляксандр Нясон, Вера Урбан, Андрэй Шнітко. Паэтэса Іна Саламаха не толькі прадставіла нізку аўтарскіх вершаў пад агульнай назвай “Глыбіня слова” і верш “Паэт-мастак”, а і прачытала лірычны верш “Наталю сваю смагу світанкам” паэтэсы Тамары Талкачовай, з якой яны з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У выкананні Феніі Грынёвай, Аляксандра Ігоніна, Валянціны Пакрапіўнай гучалі вершы сяброў-“крылаўцаў”, а таксама любімых паэтаў залатога і сярэбранага вякоў у рускай паэзіі.

У выкананні гуртка “Гармонія” і Алены Штукінай прагучалі песні-евангеліі, напісаныя ёю на духоўную паэзію князя Канстанціна Раманава, графа Пятра Валуева, паэта ХІХ стагоддзя Мікалая Пазнякова. Алена Штукіна пазнаёміла са старажытнымі кнігамі з фонду бібліятэкі храма іконы Божыяй Мацеры “Нечаянная радость”, дзе працуе бібліятэкарам.

Быў прадастаўлены свабодны мікрафон гледачам, сярод якіх выступілі з любімымі вершамі Тамара Клопава і Людміла Лашкова. Было сапраўднае свята паэзіі, якая зіхаціць нязгасным святлом і праз вякі.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 51 раз(а) Последнее изменение 22 Mar,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.