Аўтограф на памяць

26 Apr,2024
блог собакифонари охота
Аўтограф на памяць

22 красавіка ў сценах бібліятэкі імя У.Караткевіча адбылося сапраўднае свята мілагучнай роднай мовы. На сустрэчу з наваполацкай паэткай Інай Мароз (Саламаха) ”Аўтограф на памяць“ (праект ”12 месяцаў чытання“) завіталі вучні 9”Б“ класа СШ №12.

Іна Васільеўна добра вядома ў літаратурных колах, як паэтэса, бард, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Яна з’яўляецца актыўным удзельнікам літаратурна-музычнага аб’яднання ”Крылы“, а з 2021 года – членам грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“. Наша зямлячка – пераможца шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, аўтар двух паэтычных зборнікаў ”Перапляценні“ і ”Лістаслоўе“.

Знаёмства пачалося з прагляду альбома-прэзентацыі з асноўнымі падзеямі з творчага жыцця паэтэсы. А потым гучалі аўтарскія вершы і песні Іны Мароз, праз якія яна звярталася да вытокаў беларускай культуры, да глыбіні і прыгажосці роднага слова, выразіла свае патрыятычныя пачуцці да Радзімы і бацькоў, паказала таямнічую прыгажосць кахання. З першых хвілін яна захапіла цікавасць навучэнцаў сваёй артыстычнасцю і талентам.

Прочитано 42 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.