Ехаў поўны воз дзівос

05 Feb,2024
блог собакифонари охота
Ехаў поўны воз дзівос

Літаратурны куфэрак, напоўнены вершамі, казкамі, жартамі і апавяданнямі Міхася Пазнякова, змаглі адчыніць вучні 2”В” класса СШ№4. Менавіта яны 2 лютага наведалі дзіцячую бібліятэку імя С. Маршака. Рабяты дазналіся пра дзяцінства пісьменніка, яго творчы шлях, а таксама цікавыя звесткі з яго біяграфіі. Малыя не толькі з задавальненнем слухалі вершы Пазнякова, напісаныя ім ў розныя гады, але і мелі магчымасць прадэкламаваць некаторыя з іх. Юмарыстычныя творы аўтара знаходзілі жывы эмацыянальны водгук у дзяцей, вершы пра Радзіму выклікалі пачуццё гонару і павагі да роднай зямлі, а вершы пра сям’ю і працу прымушалі задумацца над сваімі і чужымі паводзінамі. Хлопцы і дзяўчаты дружна адгадвалі загадкі, танчылі і спявалі.

Прочитано 105 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.