Беларускія абрады ў бібліятэцы

22 Jan,2024
блог собакифонари охота
Беларускія абрады ў бібліятэцы

З пачатку 2024 года бібліятэка імя Я.Коласа стала сямейнай бібліятэкай. Яна пачала абслугоўваць нароўні з дарослымі чытачамі і чытачоў дзяцей, зрабіўшы акцэнт на адраджэнні беларускіх традыцый і абрадаў, выхаванні нацыянальнай свядомасці. На працягу тыдня бібліятэкары знаёмілі сваіх маленькіх чытачоў з традыцыяй калядавання.

У святочны калядны тыдзень у бібліятэку імя Я.Коласа завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі з ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Наваполацка». Акрамя бібліятэкараў іх сустрэў гурт калядоўшчыкаў, які прапанаваў разам адсвяткаваць Каляды. Падчас фальклорна-гульнявой праграмы супрацоўнікі бібліятэкі пазнаемілі малых з гісторыяй свята, а вяселыя ражаныя прапанавалі гульні, танцы і забавы.

Дзеці спачатку шукалі казу, якая некуды схавалася, потым частавалі яе ласункамі, а каза за гэтае шмат гуляла з гасцямі. Напрыканцы сустрэчы цыганка наваражыла ўсім дабрабыту ў новым годзе, а дзядуля з бабуляй пажадалі здароўя і шчасця ўволю!

Прочитано 69 раз(а) Последнее изменение 23 Jan,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.