Прыйші калядкі – бліны ды аладкі

19 Jan,2024
блог собакифонари охота
Прыйші калядкі – бліны ды аладкі

На вуліцы студзень – самая пара адзначаць калядныя святы. У гэтым годзе калядоўшчыкі не пакінулі без увагі навапалачан. 17 студзеня гурт калядоўшчыкаў з бібліятэкі-філіяла №1 ім.Я.Коласа наведаўся ў госці да выхаванцаў СДЮШАР па хакеі з шайбай імя Л.В.Наважылава.

Фальклорна-абрадавае дзейства “Прыйші калядкі – бліны ды аладкі” аб’яднала бацькоў, трэнераў і выхаванцаў каманды 2015 года. Удзельнікі свята не толькі даведаліся аб старажытных традыцыях святкавання Калядаў на Беларусі, але і забаўляліся ў народныя гульні, паспрабавалі сваю моц ў спартыўных іспытах, паваражылі на будучае. А калі хітрая Каза “захварэла”, у якасці лекаў яна атрымала запрашэнне пакатацца на каньках.

Больш яскравых і займальных момантаў свята глядзіце па спасылцы

Прочитано 76 раз(а) Последнее изменение 19 Jan,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.