У рамках праекта «Чытай са мной па-беларуску» 5 красавіка супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка наведаліся ў дзіцячую паліклініку. Сустрэча прайшла пад назвай «Вялікдзень». Маленькія наведвальнікі паліклінікі пазнаёміліся з каранямі такой святочнай традыці, як размалёўванне яек, вывучылі, як будуць гучаць на беларускай мове назвы колераў. У творчым кутку хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць зрабіць паштоўку з сімвалам Вялікадня – яйкам, а таксама размаляваць іх на свой густ.
{gallery}stories/2018/20180405-cnitaj-sa-mnoj{/gallery}