17 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускага кіно. Бібліятэка імя Я. Коласа прысвяціла гэтаму святу літаратурную выставу «З гісторыі беларускага кіно». Выстава ўключае кнігі аб гісторыі кінамастацтва Беларусі, аб вядомых заснавальніках беларускага кіно, мастацкія кнігі, па якіх былі знятыя вядомыя беларускія фільмы: «Альпійская балада», «У жніўні 44-га», «Вам заданне», «Белыя росы» і іншыя. Выстава будзе работаць да канца снежня.
{gallery}/stories/2018/20181218-z-gistorii/{/gallery}