У бібліятэках Наваполацка працягваюцца літаратурныя сустрэчы ў культурнай сталіцы. 5 чэрвеня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага гучала прыгожае, шчырае і лагоднае беларускае слова вядомай мінскай паэтэсы, празаіка, перакладчыка, журналіста Людмілы Фёдараўны Паўлікавай-Хейдаравай, якая выступіла перад навапалачанамі. На сустрэчу з аўтарам прыйшлі і вядомыя наваполацкія і полацкія літаратары: Алесь Аркуш, Мікалай Балдоўскі, Ірына Жарнасек, Галіна Загурская.
Падчас сустрэчы былі паказаны фрагменты з удзелам Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай з разнастайных папулярных тэлевізійных тэлеперадач: “Майстры і куміры”, “Дыя@блог” і іншых. Таксама гучалі прыгожыя лірычныя песні, напісаныя на вершы паэтэсы.
Людміла Фёдараўна распавядала пра цікавыя эпізоды са свайго жыцця, чытала вершы і пераклады. Яна падарыла цэнтральнай бібліятэцы свае новыя кнігі: «Прыступкі да храма Святога Духа» і «Дарт».
{gallery}stories/2018/20180608-dusha-maja{/gallery}