20 сакавіка ў рамках рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018 года» горад з творчым візітам наведалі вядомы беларускі паэт Леанід Дранько-Майсюк і паэт - бард Эдуард Акулін. Дзве сустрэчы з аматарамі творчасці майстраў слова прайшлі ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака і ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.
З першых хвілін сустрэчы ў цэнтральнай бібліятэцы Леанід Дранько-Майсюк стварыў даверлівую атмасферу. Госць расказаў, што апошнім часам яму даводзіццца шмат выступаць, ездзіць па ўсёй Беларусі, бываць за межамі сваёй краіны: ад Швецыі да Парыжа.
Паэты прадставілі свае новыя зборнікі і часопіс «Верасень», галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Эдуард Акулін. У часопісе ёсць рубрыка, дзе друкуюцца маладыя аўтары, па-гэтаму Э.Акулін запрасіў таленавітую моладзь дасылаць свае творы ў рэдакцыю. Перад прысутнымі паэты чыталі свае любімыя творы, Эдуард Акулін выканаў аўтарскія песні.
{gallery}stories/2018/20180320-lit-sustr{/gallery}