Канцэрт

14 Feb,2023
блог собакифонари охота

Название: Канцэрт

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” распачала цыкл краязнаўча-тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Наваполацка.

Першай ластаўкай стала вечарына-канцэрт “У вершах і ў песнях цябе ўслаўляем, любімы наш горад”, што прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Адкрыла праграму аўтарская п’еса Валянціны Пакрапіўнай, прадоўжылі – лірычныя песні Міхаіла Зудзілава і рускія рамансы ў выкананні Аляксандра Ігоніна. Фенія Грынёва прачытала вершы паэтаў- першабудаўнікоў Міхаіла Блізнеца, Ніны Дзянісавай, Валерыя Старынскага. Юбілею Нафтаграда свой санет прысвяціла паэтэса Ларыса Сакарэнка, а Алена Штукіна напісала песню на верш Блізнеца “Мой горад”.

Захапляльную вандроўку па галоўным дастапомнасцям Нафтаграда праз свае літаратурныя замалёўкі “Шчодры падарунак” і “Песня Дзвіны” слухачам падарыла кіраўнік “Крылаў” Галіна Сташкевіч. Арганічным дапаўненнем вечара стала выстава літаратуры, на якой былі прадстаўлены альбомы пра Наваполацк і кнігі “крылаўцаў”.

– Наш горад пабудавалі людзі з гарачымі сэрцамі. Яны ехалі сюды з усіх куткоў былога Савецкага Саюза. Знаёміліся, сябравалі, стваралі. Цыклам мерапрыемстваў да святкавання 65-годдзя Наваполацка мы хочам нагадаць гараджанам гісторыю роднага краю, прадэманстраваць багатую літаратурную спадчыну нашых сучаснікаў, – у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла Галіна Сташкевіч.

 

 

Прочитано 74 раз(а) Последнее изменение 14 Feb,2023
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Літсустрэчы Выставы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИКанцэрт