Літсустрэчы

30 Jan,2023
блог собакифонари охота

Название: Літсустрэчы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 янв. – С. 16. – (PRO -культура).

У дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака працягваецца цыкл мерапрыемстваў «Дзецям пра пісьменнікаў». У мінулую пятніцу, 20 студзеня, першакласнікі СШ №4 пазнаёміліся з творчасцю выдатнага расійскага паэта, сцэнарыста, драматурга Андрэя Усачова, які сёлета адзначвае сваё 65-годдзе.

Юныя новапалачане гулялі ў лінгвістычныя гульні, дадавалі або перастаўлялі месцамі літары, як гэта робіць у сваіх вершах Андрэй Аляксеевіч, з цікавасцю праслухалі фрагмент яго відэаінтэрв'ю. А напрыканцы сустрэчы паглядзелі мультфільмы па матывах верша расійскага пісьменніка «Кароўка».

З нагоды 85-гадовага юбілея Віцебскай вобласці ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшло займальна-пазнавальнае падарожжа для вучняў СШ №14.

Напачатку мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй станаўлення, сучасным развіццём Віцебшчыны, а пасля здзейснілі віртуальную экскурсію на найбольш знакавых славутасцях. Так як архітэктурныя помнікі знаходзяцца ў розных населеных пунктах, вучням было прапанавана скласці карту і даведацца назвы 21-го раёна краю блакітных азёр.

 

 

Прочитано 79 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Выставы Канцэрт »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИЛітсустрэчы