Выставы

14 Feb,2023
блог собакифонари охота

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 10 февр. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Насычаныя пейзажы, мяккія паўцені нацюрмортаў, цікавыя сюжэтныя рашэнні кампазіцыйных работ…У бібліятэцы імя Я.Коласа праходзіць выстава пачынаючай наваполацкай мастачкі Марыі Фёдаравай «Гармонія душы і колеру».

Для вучаніцы вупускнога класа ДМШ імя І.Ф.Хруцкага – гэта экспазіцыя стала дэбютнай. Падчас навучання ў вопытных настаўнікаў школы – Юліі Ступінай, Аляксея Плаксіна, Валянціны Пылінскай, яна добра засвоіла шматлікія тэхнікі і стылі жывапісу. Сёння на творчым рахунку дзяўчыны разнажанравыя работы, выкананыя акварэллю, гуашшу, алеем. Як адзначаюць педагогі, кожная карціна Марыі выканана настолькі старанна і крапатліва, што прадстаўляе сабой своеасаблівае падарожжа ва ўнутраны свет юнай мастачкі.

 

Да 12 сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Тварэнне душы і рук».

Яе аўтары не прафесійныя майстры, а педагагічныя работнікі дзіцячага садка №19. Выхавацелі Жанна Белазорчык, Вольга Давыдава, Іна Сямёнава, памочнік выхавацеля Таццяна Клыпа, музычны кіраўнік Вольга Бондар на чале з загадчыцай установы Наталляй Хіхіч прадставілі вышыўкі, выкананыя крыжыкам і гладдзю, а намеснік загадчыка Яўгенія Мароз і памочнік выхавацеля Аляксандра Рамашка – карціны ў тэхніцы «алмазная мазаіка». Тэматыка твораў: пейзажы, нацюрморты, жанравыя сцэны.

Выстава праходзіць у межах праекта бібліятэкі «Адкрыць талент у кожным», мэта якога – даць шанец гараджанам прадставіць свае захапленні шырокаму колу гледачоў.

 

 

Прочитано 64 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Канцэрт Выставы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИВыставы