Выставы

30 Jan,2023
блог собакифонари охота

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 27 янв. – С. 16. – (PRO -культура).

На свята Хрышчэння Гасподня ў бібліяэцы імя А.С.Пушкіна адкрылася выстава выхаванкі студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі Ганны Косавай “Прыгажосць выратуе свет!”. Для Ганны гэта ўжо трэцяя персанальная выстава. Выяўленчым мастацтвам дзяўчына займаецца 9 гадоў, з’яўляецца пераможцай міжнародных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў. Любіць пісаць акварэллю, гуашшу, але найбольш прагне да графікі. З цікавацю звяртаецца да гістарычнай тэматыкі. Сярод герояў яе малюнкаў – першадрукар Францыск Скарына, пісьменнкі Караткевіч і Купала.

У экспазіцыю юнай творцы ўвайшлі 20 разнапланавых работ. Цэнтральная месца займае карціна “Шануйце дзіва на планеце – святую Беларусь”, якая знаёміць гледача з дастапомнасцямі нашай краіны. Падтрымаць мастачку на адкрыццё выставы завіталі яе сябры і родныя, а навучэнцы Наваполацкага музкаледжа паднеслі дзяўчыне вакальны падарунак.

Пабачыць творчыя фантазіі Ганны Косавай можна да канца лютага.

 

 

Прочитано 79 раз(а) Последнее изменение 30 Jan,2023
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Шоу-праграмы Літсустрэчы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИВыставы