Шоу-праграмы

16 Jan,2023
блог собакифонари охота

Название: Шоу-праграмы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 6 янв. – С. 16. – (PRO -культура).

 

Зімовыя канікулы – гарачая пара для гарадскіх бібліятэк. Кожны дзень тут праходзяць самыя розныя мерапрыемствы для юных новапалачан.

З 22 па 30 снежня супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна правялі цыкл шоу-праграмм па матывах твораў савецкага пісьменніка Эдуарда Успенскага. Іх гасцямі сталі навучэнцы СШ №1, №2, №3 і БШ №10. Разам з казачнымі персанажамі яны адправіліся ў вёску Прастаквашына, з лёгкасцю пераадолелі снежны тунэль, выканалі ўсе заданні і сустрэліся з Дзедам Марозам, а таксама вадзілі карагоды, гулялі і фатаграфаваліся.

А ў бібліятэцы імя С.Маршака вераломны казачны герой Грынч вырашыў скрасці свята. На дапамогу добрым і спагадлівым эльфам прыйшлі дзеці з прышкольнага лагера. Разам яны адправіліся на слядах зайдросцы-гарэзы. На шляху іх чакалі выпрабаванні. Дабраўшыся да мэты, расшыфраваўшы заблытаны сакратны код злыдня, хлопчыкі і дзяўчынкі здолелі не толькі выратаваць Новы год, але і растапіць халоднае сэрца Грынча. Займальнае падарожжа скончылася карагодам і пажаданнямі шчаслівых святаў.

 

Прочитано 87 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Выставы Выставы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИШоу-праграмы