PRO-культура

11 Nov,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 8 ноября. - С. 16.

 

Выставы

Творчасць нашай зямлячкі, прадстаўніцы грамадскага аб’яднання «Дом мастакоў» у Парыжы, члена Саюза мастакоў г. Ля Рашэль (Францыя) Ірыны Сарокінай зноў у Наваполацку. Да 17 снежня на прасторах цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага працуе яе выстава «Лістапад».

На сваю новую экспазіцыю Ірына Сарокіна прадставіла 30 работ, выкананых алоўкам і тушшу. Сярод сюжэтаў: урбаністычныя пейзажы, раслінны і жывёльны свет, шаржы. Увагу прыцягвае дэталёвасць прапрацоўкі малюнка. Работы Ірыны здзіўляюць разнастайнасцю ліній: то шырокія і цёмныя, то лёгкія і празрыстыя, а то і зусім ледзь улоўныя, як тонкае павуцінне. Выкарыстоўваючы такі шырокі арсенал сродкаў, мастак дасягае вельмі пераканаўчай перадачы святла і прасторы, аж да адчування характару матэрыялаў. Умела выкарыстоўваючы мастацкую форму, яна стварае твор, які працягвае гледачоў не толькі знешняй дасканаласцю, але і глыбкім зместам.

Прочитано 205 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура