PRO-культура

18 Nov,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 15 ноября. - С. 16.

 

Сустрэчы

У межах Года малой радзімы ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбыўся творчы вечар выдатнага наваполацкага літаратара Галіны Сташкевіч «Прызнанне».

Асноўная частка мерапрыемства прадстаўляла Галіну Сяргееўну не як кіраўніка літаратурнага аб’яднання «Крылы», а як шматгранную творчую асобу – таленавітую пісьменніцу і паэтку. Яе першы артыкул быў надрукаваны ў колішняй наваполацкай газеце «Хімік» у 1994 годзе. Але паэтычнае слова хвалявала новапалачанку з дзяцінства. На працягу ўсяго жыцця яна напрацоўвала матэрыял, удасканальвалася прафесійна. У вялікую літаратуру Галіна Сташкевіч пастукалася з апавяданнем «Смерць велікана», якое фактычна адкрыла яе як пісьменніцу. Зараз на творчым рахунку літаратара шмат разнапланавых прытчаў, афарызмаў, мініацюр, замалёвак, апавяданняў, якія не раз друкаваліся на старонках рэспубліканскага часопіса «Літаратура і мастацтва». Некалькімі творамі паэтка прадстаўлена ў зборніках «Святло Перамогі» і «Песня Дзвіны».

Творчая сустрэча ў бібліятэцы атрымалася вельмі шчырай, цёплай, душэўнай. Падтрымаць пісьменніцу прыйшлі яе сябры – паэты, блізкія, родныя, аматары. Удзельнікі калектыву «Крылы» Алена Штукіна, Міхаіл Зудзілаў, Сяргей Гоманаў спявалі песні на вершы паэткі, а Валянціна Пакрапіўная акампаніравала аўтарскай дэламацыі на фартэпіяна.

 

Прочитано 217 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура