PRO-культура

26 Jul,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 19 июля. — С. 16.

 

# Акцыі

Зусім нядаўна Беларусь адзначыла 75-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэка імя У. Караткевіча падрыхтавала цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай знамянальнай даты. Супрацоўнікі ўстановы разам з чытычамі далучыліся да рэспубліканскага праекта «Беларусь памятае!» і правялі акцыю «Памяць сэрца». Дарослыя і дзеці ўпрыгожвалі макет «голуба міру» яркімі зоркамі з назвамі любімых кніг пра вайну, імёнамі герояў Вялікай Айчыннай і сваіх землякоў, чыталі вершы вядомых савецкіх паэтаў. На абанеменце адкрылася кніжная экспазіцыя «Памятаем! Славім! Ганарымся!», якая пазнаёміла чытачоў з дакументальнай і мастацкай літаратурай аб вайне. Бібліятэкары завіталі на госці да ветэранаў і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі, кветкі і сувеніры.

А супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага правялі вулічную акцыю «Пад мірным небам Беларусі», падчас якой гараджане маглі атрымаць у падарунак кнігі мяцовых паэтаў з вершамі ваеннай тэматыкі. 

 

Прочитано 239 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура