PRO-культура

27 Aug,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 23 авг. - С. 16.

 

Акцыі

Чытачы бібліятэкі імя У.Караткевіча прынялі ўдзел у навукова-пазнавальнай праграме «Вясёлы светлафор». Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гісторыю стварэння і цікавыя факты гэтага аптычнага прыстасавання, якому сёлета споўнілася 105 год. Наведвальнікам нагадалі, як трэба паводзіць сябе ўдзельнікам дарожнага руху на вуліцы, прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне, гульнях, конкурсах. Самыя актыўныя атрымалі салодкія прызы і інфармацыйныя буклеты.

 

Выставы

Да канца жніўня ў выставачнай зале бібліятэкі імя У.Маякоўскага праходзіць персанальная выстава наваполацкай мастачкі, выкладчыка Полацкага дзяржуніверсітэта Веранікі Васільевай. Малады аўтар прагне да думкі, эксперыменту, сімвалу ў мастацтве. Кожнае яе палатно напоўнена колеравай гармоніяй, кампазіцыйным эксперыментам. На экспазіцыі прадстаўлены лепшыя і новыя работы аўтара ў тэхніцы «пісьмо алем».

Бібліятэка імя Я.Коласа падрыхтавала літаратурную выставу да Дня археолага пад назвай «Таямніцы старажытных цывілізацый». На выставе можна пазнаёміцца з калекцыяй лепшай літаратуры па археалогіі і археалагічных адкрыццях.

 

Прочитано 242 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура