«Сунічны» ураджай

11 Jul,2019
блог собакифонари охота

Название: «Сунічны» ураджай

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 9 июля. — С. 5.

 

Творчы ўраджай узнагарод з XII абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» (Лёзна) прывезла народнае літаратурна-музычнае аб’яднання «Крылы» цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наваполацка.

Кожны год папулярнасць самага паэтычнага фестывалю на Віцебшчыне расце. Сёлета сардэчны Лёзненскі край сустракаў гасцей з Украіны, Латвіі, Расіі і 15 раёнаў Віцебскай вобласці. На галоўнай пляцоўцы конкурсу перамогу аспрэчвалі каля 170 самадзейных літаратараў і кампазітараў. Урачыстым момантам падзеі стала тэатралізаванае шэсце па цэнтральнай гарадской плошчы, дзе прайшло адкрыццё памятнага знака «Сунічныя бары».

«Крылы» не першы год прадстаўляюць Наваполацк на абласным аглядзе-конкурсе і кожны раз прыязджаюць з узнагародамі. Задаволены і сёлетняй паездкай. Мы не толькі ўзялі ўдзел у святочным шэсці дэлегацый і аформілі літаратурную пляцоўку з прэзентацыяй дзейнасці нашага калектыву і ЦБС, але і выдатна выступілі. Найбольшага поспеху дасягнула Алена Штукіна, якая заваевала званне лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі «Лепшы кампазітар». Алена ўразіла гледачоў і журы выдатным выкананнем песні на верш нашага земляка Навума Гальпяровіча «Стары будынак», музыку да якога напісала сама. Цудоўны бард Сяргей Гоманаў з аўтарскай лірычнай песняй «Ноч Купалінка» атрымаў дыплом «За ўвасабленне нацыянальнай тэмы ў творчасці». Узнагародай з фармуліровкай «За папулярызацыю самадзейнай літаратурнай творчасці» адзначылі маё выступленне. «Крылам» уручылі дыплом «За папулярызацыю літаратурнай творчасці». Свае песні на фестывалі прадставіў і самы малады ўдзельнік нашага аб’яднання Рыгор Бердашкевіч», - у размове з карэспандэнтам «НС» расказала кіраўнік народнага калектыву Галіна Сташкевічю

Прочитано 258 раз(а) Последнее изменение 11 Jul,2019
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRO-культура PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ«Сунічны» ураджай