PRO-культура

09 Jul,2019
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 5 июля. — С. 16.

 

# Сустрэчы

Вакацыі – гарачая пара для бібліятэкі імя С.Маршака. Усё лета ўстанова культуры шчыльна працуе з выхаванцамі прышкольных лагераў сярэдніх школ №№4, 7, 8, 11, 12, гімназій №№1, 2. Толькі за чэрвень тут прайшло 35 разнастайных мерапрыемстваў. Гэта тэматычныя лекторуыі, дні памяці і дзяржаўных свят, сустрэчы, лібквізы, кінавідэапаказы. Сярод самых папулярных – квэст-гульні па матывах казак Самуіла Маршака, Роберта Льюіса, Джоан Роулінг. Падчас разнастайных мерапрыемстваў дзеці не толькі добра бавяць час, але і даведваюцца шмат новага, цікавага.

 

# Выставы 

Усё лета ў бібліятэцы імя У.Каракевіча працуе выстава малюнкаў «Чароўны свет казак А.С.Пушкіна», прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры. Яе аўтары – выхаванцы студыі выяўленчага мастацтва «Хамелеон» Палаца дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам Таццяны Асташкевіч. На экспазіцыі прадстаўлена 19 работ, у якіх юныя аматары жывапісу пастараліся адлюстраваць найбольш вядомыя сюжэты казак і твораў Аляксандра Сяргеевіча.

Прочитано 265 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура