У гэты дзень нарадзіліся «Крылы»

18 Apr,2024
блог собакифонари охота
У гэты дзень нарадзіліся «Крылы»

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 16 красавіка адбыўся святочны канцэрт-экскурс да 22-годдзя з дня нараджэння народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы». Яго заснавальнік і нязменны кіраўнік Галіна Сташкевіч зрабіла своесаблівы экскурс у мінулае, узгадаўшы асноўныя падзеі і дасягненні калектыву праз кніжную выставу і прэзентацыю.

На пачатку канцэрта прагучаў верш-прысвячэнне «Акрылёныя творчасцю» у аўтарскім выкананні паэткі Іны Мароз. Былі ўзгаданы імёны тых, хто быў сярод «крылаўцаў» і ўносіў сваю лепту ў фарміраванне і развіццё калектыву. У добрую памяць пра іх прагучала музычная п’еса «Настальгія» Валянціны Пакрапіўнай, якая таксама павіншавала сяброў-«крылаўцаў» сваёй п’есай «Вясенні вецер».

Паэтэса-пушкініст Ларыса Сакарэнка чытала лірычныя вершы, сярод якіх і прысвячэнне Аляксандру Пушкіну. У выкананні Феніі Грынёвай прагучалі вершы Тамары Талкачовай і Венядзікта Грынёва. Іна Мароз выканала прыгожую аўтарскую песню «Запаліць імгненне», прагучаў і яе цыкл вершаў «На крылах натхнення». Аляксандр Ігонін пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай праспяваў вядомыя рускія рамансы.

Гучалі цудоўныя лірычныя вершы Наталлі Арцёменка і Веры Урбан. З аўтарскімі песнямі выступіў бард Аляксандр Нясон. Паэт Вадзім Саўроў прачытаў духойны верш «О посте» і паэтычнае прысвячэнне калектыву «На крыльях Пегаса». Галінай Сташкевіч была прадстаўлена аўтарская мастацка-літаратурная кампазіцыя «Мае дажджы». Міхаіл Зудзілаў праспяваў песню «Ты помнишь», напісаную на верш Наталлі Зудзілавай, і аўтарскую духоўную песню «Его любовь». Далучылася да выступленняў Людміла Бохан, якая прачытала верш «Земля» Вольгі Бохан.

На завяршэння канцэрта «крылаўцы» выканалі песню-гімн «Крылья» (аўтар Тамара Талкачова). У зале панавала цудоўная святочная атмасфера – з віншаваннямі і кветкамі.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літартурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 79 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.