Птушкiн дом

04 Apr,2024
блог собакифонари охота
Птушкiн дом

З 20 лютага ў рамках Года якасці Рэспублікі Беларусь у цэнтральнай бібліятэцы імя В.Маякоўскага праходзіў гарадскі конкурс шпакоўняў і дуплянак ”Птушкiн дом“. Мэтай конкурсу стала прыцягненне навапалачан да сацыяльна-значнай актыўнасці, якая спрыяе беражлівым адносінам да прыроды.

Арганізатарамі праекта пры падтрымцы Наваполацкага гарвыканкама выступілі Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, гарадскія арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў ”Белорусский фонд мира“ і ”Белорусский союз женщин“.

У перыяд з 16 па 27 сакавіка праходзіла выстава-прагляд гатовых вырабаў, мэтай якой было выяўленне лепшых шпакоўняў і дуплянак з дапамогай народнага галасавання. Сярод майстроў па вырабе шпакоўняў – і сталыя ўмельцы, для якіх гэта дэкаратыўна-прыкладное мастацтва стала хобі, і юныя майстры, якім у радасць навучыцца нечаму новаму. Усяго на конкурс паступіла 57 работ.

28 сакавіка ў сектары мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу, на якім старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі ГА ”Белорусский фонд мира“ У.Я.Бяляеў адзначыў адмысловымі прызамі, дыпломамі і статуэткамі 16 пераможцаў. А таксама, усе ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі і сертыфікаты.

Лепшыя шпакоўні і дуплянкі ўпрыгожаць паркавую зону ў раёне СШ №2 і каля Наваполацкага ЗАГСа.

Прочитано 43 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.