Традыцыі і святы беларусаў

03 Apr,2024
блог собакифонари охота
Традыцыі і святы беларусаў

Шмат цікавых святаў у нашага народа з песнямі і танцамі, са святочным сталом ды гульнямі. Адным з самых запамінальных святкаванняў з’яўляецца Масленіца і Гуканне вясны, якія прыпадаюць на канец зімы – пачатак вясны.

У рамках праекта “З любоўю да роднай зямлі” ў бібліятэцы ім.К.Сіманава адбылася літаратурна-фальклорная гасцёўня “Традыцыі і святы беларусаў”. Удзельнікамі свята сталі дзеці з прышкольнага лагера СШ №1. Госці даведаліся аб самім свяце і беларускіх традыцыях, а таксама прынялі ўдзел у разгадванні загадак і вымаўленні скорагаворак.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі відэаролік “ГоднаеРоднае”, музычныя кліпы, мультфільм пра Масленіцу. На прыканцы мерапрыемства размалявалі вобраз масленіцы. Пах бліноў і травяной гарбаты запоўніў усю бібліятэку. З песнямі і добрым настроем госці развіталіся з зімой і сустрэлі вясну.

Прочитано 41 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.