Родная мова – матчына мова…

26 Feb,2024
блог собакифонари охота
Родная мова – матчына мова…

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле №2 імя К.Сіманава хлопцы і дзяўчата 8 класа СШ №1 з задавальненнем прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Родная мова – матчына мова, ззяе вяселкай кожнае слова». Гэта дало ім выдатную магчымасць на працягу дня чуць мілагучную родную мову. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, рэбусы, складалі прыказкі. Падлеткі паспаборнічалі ў конкурсе скарагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.

Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа. Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым.

Прочитано 114 раз(а) Последнее изменение 26 Feb,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.