Льецца мая песня над Прыдзвінскім краем

24 Nov,2022
блог собакифонари охота
Льецца мая песня над Прыдзвінскім краем

У межах святкавання 60-годдзя з дня заснавання цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ў зале мастацтваў 22 лістапада адбыўся канцэрт-юбілей да 85-годдзя з дня нараджэння Тамары Іванаўны Талкачовай – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі , удзельніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”, якое разам з яго кіраўніком Галінай Сташкевіч ладзіла гэта мерапрыемства. Прэлюдыяй да канцэрта стала музычнае асарці вядомых і аўтарскіх мелодый у выкананні кампазітара Валянціны Пакрапіўнай. Першую частку канцэртнай праграмы склала песенная лірыка Тамары Талкачовай, якая была прадстаўлена музычнымі кліпамі папулярных песень, напісаных паэтэсай сумесна з вядомым кампазітарам Ізмаілам Капланавым: “Вальс Победы”, “Музыка грёз”, “Река быстрая”, “Белая Русь”.

Галінай Сташкевіч былі прадстаўлены кнігі Тамары Талкачовай, якія складаюць не толькі шматлікія вершы і песні, а і прозу пісьменніцы – адна кніга апавяданняў і тры кнігі аповесцяў.

Другую частку канцэрта запоўнілі прыгожыя лірычныя і патрыятычныя песні Тамары Талкачовай, дзе яна аўтар і вершаў, і музыкі, а таксама песні, напісаныя на яе паэтычныя творы сябрамі-“крылаўцамі”. Іх выканалі Фенія Грынёва, Ірына Вашчанка, Алена Штукіна, Міхаіл Зудзілаў. Прагучаў і гімн “Крылья”, аўтарам якога з’яўляецца Тамара Талкачова.

Лепшы падарунак ад літаратараў – кнігі, таму Тамара Талкачова ў гонар юбілею бібліятэкі перадала ей свае кнігі. Сваю новую кнігу бібліятэцы-юбіляру падарыў і паэт Вадзім Саўроў, прэзентацыя якой адбудзецца 29 лістапада ў зале мастацтваў.

Няхай льецца прыгожая, шчырая, мілагучная, урачыстая песня Тамары Талкачовай над Прыдзвінскім краем і ўсёй Беларуссю! Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20221124-krylia{/gallery}

Прочитано 334 раз(а) Последнее изменение 25 Nov,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.