Глыбіня слова

20 Sep,2022
блог собакифонари охота
Глыбіня слова

Пад знакам Года гістарычнай памяці ў Беларусі 13 верасня ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага ладзілася вечарына-канцэрт Іны Мароз (Саламаха). Іна Васільеўна добра вядома, як паэтэса, бард, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Яна з’яўляецца актыўным удзельнікам літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”, а з лістапада 2021 года – членам грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Зусім нядаўна, 3-4 верасня, у саставе дэлегацыі Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Мароз ездзіла ў горад Добруш на святкаванне Дня беларускага пісьменства, дзе на галоўнай сцэне рэспубліканскага форуму гучалі яе вершы.

Вечарыну “Глыбіня слова” Іны Мароз адкрыла Галіна Сташкевіч – кіраўнік аб’яднання “Крылы”, прадставіўшы гледачам альбом-прэзентацыю з асноўнымі падзеямі з творчага жыцця паэтэсы. Потым, на працягу амаль гадзіны, гучалі аўтарскія вершы і песні Іны Мароз, праз якія яна звярталася да вытокаў беларускай культуры, да глыбіні і прыгажосці роднага слова.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20220920-glibinya{/gallery}

Прочитано 477 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.