Чароўны свет беларускай мовы

25 Feb,2022
блог собакифонари охота
Чароўны свет беларускай мовы

Кожны год 21 лютага мы шануем родную мову, узгадваем беларускіх пісьменнікаў, імкнемся да беларускай гаворкі. Мова прыходзіць да нас з кнігай. Асабліва важна перадаваць яе маленькім чытачам.

Прагляд новай літаратуры ў дзіцячай бібліятэцы імя С. Маршака ў лютым прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены новыя кнігі пра гісторыю нашага края, кнігі знакамітых замежных пісьменнікаў, перакладзеныя на беларускую мову, і, непасрэдна, беларускіх аўтараў.

Гэта і Мама Му з крумкачом, і новае выданне кнігі “Я тут жыву” Уладзіміра Ліпскага, і кніжкі-перавёртышы “Дэкларацыя правоў дзяўчынак і хлопчыкаў”, і неверагодныя цікавыя вандроўкі дзяцей ў старажытную Грэцыю і школу ніндзя Ірыны Токаравай, і шмат іншых. Вясёлыя і сур’зныя, палезныя і гістарычныя, папулярныя і проста прымныя кнігі чакаюць сваіх чытачоў у бібліятэцы імя С. Маршака з 22 па 24 лютага.

Будзем чытаць па-беларуску, гэта прыемна!

 

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/3108-charo-ny-svet-belaruskaj-movy#sigProGalleria8c80868cf0
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 125 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.