Шчыры сэрцам

09 Feb,2018
блог собакифонари охота

Название: Шчыры сэрцам

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 9 февр. – С. 14.

 

Яго крэда - быць шчырым па жыцці і ў творчасці. Ён беззаганна дорыць свой талент людзям, з пяшчотай і павагай праслаўляе родны край. На днях вядомы беларускі паэт, пісьменнік, журналіст, Ганаровы грамадзянін гарадоў Полацка і Наваполацка Навум Якаўлевіч Гальпяровіч прадставіў свой новы зборнік вершаў «Час лістападу». Кніга выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» (г.Мінск). Яна ўвабрала ў сябе ўсё лепшае, што было напісана аўтарам за апошнія гады.

Сустрэча з літаратарам прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Дарэчы, менавіта тут паўстагоддзя таму ён чытаў свае першыя творы. «Мне заўсёды вельмі прыемна быць сярод землякоў. Я нарадзіўся ў Полацку. Калі пачаў будавацца Наваполацк, мы разам з аднагодкамі хадзілі ў двухдзённы школьны паход глядзець, як узрастае новы горад. Мінула колькі год, Нафтаград стаў для мяне домам. Сёння мне давялося пабываць у гарвыканкаме. На сустрэчы з яго старшынёй Дзмітрыем Дзямідавым мы абмяркоўвалі мерапрыемствы з нагоды прызнання Наваполацка культурнай сталіцай Беларусі. Адкрываць усіх сакрэтаў не буду, адно магу сказаць, што хутка на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё выйдзе передача, прысвечаная нашаму гораду-юбіляру. А ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» рыхтуецца да выдання серыя расповядаў пра знакамітых новапалачан, якіх я асабіста ведаў, з якімі сустракаўся», — у размове з карэспандэнтам «НС» падзяліўся Навум Якаўлевіч.

Творчы вечар «Я ад дрэва твайго лісток...», падрыхтаваны народным калектывам «Літаратурна-музычнае аб'яднанне «Крылы», прайшоў у атмасферы поўнага даверу паміж слухачамі і аўтарам. Каханне, узаемаадносіны, гісторыя, культура, прырода - госці сустрэчы разам з паэтам акунуліся ў свет сапраўдных пачуццяў і перажыванняў. Шчырасць паэзіі, актуальнасць тэм знакамітага новапалачаніна нікога не пакінулі абыякавым. У музычным абрамленні вершы лірыка выканалі таленавітыя літаратары-«крылаўцы» Ірына Каралёва і Алена Штукіна.

Падчас гутаркі Навум Гальпяровіч не раз звяртаў увагу на тое, што веданне беларускай мовы, павагу да роднага краю трэба выхоўваць з дзяцінства: «Беларусы - багатыя людзі. Мы маем дзве дзяржаўныя мовы, але часцяком забываемся на тую, што стварыла нас як нацыю». Не засталася без увагі і тэма прыроды, якая дае аўтару духоўны грунт для творчасці.

Сустрэча атрымалася даволі насычанай на эмоцыі, прысутныя актыўна задавалі лірыку пытанні або проста дзяліліся сваімі ўражаннямі. У ходзе размовы высветлілася шмат цікавых фактаў з асабістай біяграфіі паэта: «Сваім сябрам я расказваю, што ўзяў у жонкі дзяўчыну з манастыра. Многія не вераць, але гэта амаль праўда. Так атрымалася, што мая наканаваная прыехала на экскурсію ў Полацк і пасялілася ў Спаса-Ефрасіньеўскім манастыры...». А яшчэ аказалася, што ўлюбёная пара года паэта не восень, як мяркуюць многія, а зіма.

Была для сустрэчы і яшчэ адна нагода - урачыстая. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка Марыя Караваева павіншавала Навума Гальпяровіча з 70-годдзем і ўручыла грамату за значны ўклад у культурнае жыццё горада.

 

Прочитано 475 раз(а) Последнее изменение 13 Feb,2018
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИШчыры сэрцам