PRO-культура

12 Jan,2018
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 12 янв. - С. 16.

 

Бібліятэка імя У.Маякоўскага

Наваполацкая паэтка, бард, удзельніца народнага літаратурна-музычнага аб'яднання «Крылы», уладальніца Гран-пры абласнога свята-конкурсу «Песні сунічных бароў- 2017» Іна Мароз прадставіла свой першы друкаваны зборнік вершаў і балад «Перапляценні». Кніга пабачыла свет у мінскім выдавецтве «Колорград» напрыканцы 2017 года. Рэдактарам і аўтарам прадмовы да яе выступіла кіраўнік «Крылаў» Галіна Сташкевіч. Кожны твор (а іх тут больш за 100) напоўнены неверагоднай цеплынёй, лірызмам і шчырасцю сакавітага беларускага слова Іны Васільеўны.

Прэзентацыя «Перапляценняў» прайшла восьмага студзеня ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Тэматычныя раздзелы кнігі суправаджаў відэарад на мультымедыйным экране - гледачы быццам гарталі старонкі зборніка разам з паэткай. Падтрымаць калегу прыйшлі сябры-«крылаўцы» Міхаіл Зудзілаў, Сяргей Гоманаў, Алена Штукіна, Ірына Каралёва, Фаіна Грынёва. Дарэчы, знакаміты наваполацкі калектыў літаратараў з гэтага года атрымаў пастаянную прапіску ў цэнтральнай бібліятэцы.

Творчая імпрэза стала своеасаблівым пачаткам новага сезона культурна-масавых мерапрыемстваў установы пад знакам «Наваполацк - культурная сталіца 2018».

 

Бібліятэка імя Я.Коласа

У светлыя дні Раства ў бібліятэцы імя Я.Коласа ажываюць усімі любімыя і знаёмыя зімовыя казкі. З іх дапамогай бібліятэкары падрыхтавалі для тых, хто верыць у цуды, незвычайную праграму, напоўненую ператварэннямі і чараўніцтвамі: казачныя фотазоны, гульні, конкурсы, віктарыны і музычныя падарункі. Інтэрактыўная навагодняя пляцоўка «Чараўная казка» працуе да 21 студзеня.

 

Прочитано 450 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура