Название: #Выставы

02 Apr,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 29 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Адчуць водар і прыгажосць вясновай квецені запрашае Цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага. Да 19 красавіка ва ўстанове працуе выстава дырэктара Цэнтра культуры, заснавальніка і кіраўніка тэатра песні “Субацея”, спявачкі, рэжысёра, актрысы, пісьменніцы, майстра па валенню з воўны, дызайнера аддзення і мастачкі Кацярыны Фядотавай.

Усе прадстаўленыя карціны напісаны акварэллю ў жанры батанічнага жывапісу, які адрозніваецца далікатнасцю малюнка з прапрацоўкай асаблівасцяў формы, дэталяў, каляровай гамы раслін. Карціны Кацярыны Мікалаеўны здзіўляюць рэалістычнасцю, прымушаюць задумацца над крохкасцю навакольнай прыроды, яе недаўгавечнасцю.

Напярэдадні адкрыцця мастачка стала ўдзельніцай новага праекта Цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага “Дацягнуцца да зорак Наваполацка”. Падчас сустрэчы з навучэнчамі гімназіі №1 яна расказала пра сябе. Пра тое, як з невялікай вёскі Сапегі Сенненскага раёна пераехала ў малады горад над Дзвіной. Менавіта тут яе талент расцвёў буйнай квеценню. Яна прайшла шлях ад навучэнкі музычнага каледжа да дырэктара вядучай установы культуры горада, а сёлета была ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года Наваполацка”.

Прочитано 5 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Слово – дар Божий #Выставы »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИНазвание: #Выставы