#Сустрэча

20 Mar,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2024. – 15 марта. – С. 16. – (PRO-культура).

Народны літаратурна-музычны калектыў “Крылы” зноў парадаваў гараджан. Да Сусветнага дня пісьменніка і 8 Сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла вечарына-канцэрт “Жанчына – галоўная гераіня пісьменніка”.

Адкрыла мерапрыемства тэматычная выстава з фонду ўстановы. Кіраўнік “крылаўцаў” Галіна Сташкевіч зрабіла агляд лепшых узораў беларускай, рускай, замежнай літаратуры. Прадставіла серыю кніг сектара мастацтваў пра знакамітых прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Цудоўныя вобразы жанчын прайшлі праз літаратурна-музычныя творы Міхаіла і Наталлі Зудзілавых, Іны Мароз, Людмілы Мяхедка, Галіны Сташкевіч, Веры Урбан. Вершы паэтаў чыталі Фенія Грынёва і Тамара Клопава. Удзельнікі калектыву ўзгадалі лірыку Венядзікта Грынёва, Юрася Касцюка, Валерыя Старынскага, Аляксандра Шыпілы. Музычным падарункам для ўсіх прысутных сталі вядомыя эстрадныя песні ў выкананні Аляксанда Ігоніна і аўтарская п’еса Валянціны Пакрапіўнай “Вясенні вецер”.

Прочитано 6 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « #Выставы Слово – дар Божий »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Перамогі