Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 9 февр. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).
Навучэнцы 6-7-х класаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны “Цімур і яго каманда”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння дзіцячага пісьменніка А.П.Гайдара.
На шляху да перамогі гульцы не раз узгадалі знакамітую аповесць савецкага пісьменніка пра савецкіх піянераў, што дапамагалі бабулям і дзядулям, ахвяруючы свой час і сілы. Усе ўдзельнікі віктарыны атрымалі кнігі, дыпломы і сертыфікаты. Пераможцам стала каманда з СШ №4, другое месца заняла СШ №14, а трэцяе – СШ №15 імя В.Ф.Маргелава.
Арганізатарамі турніра выступілі Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Цэнтр рускай мовы, гісторыі і культуры Полоцкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай і бібліятэка імя Я.Коласа, на базе якой прайшло спаборніцтва.