#Выстава

07 Feb,2024
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2023. – 26 янв. – С. 16. – (PRO-КУЛЬТУРА).

У межах праекта “Адкрыць талент у кожным” на прасторах Цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага пачала сваю працу персанальная выстава мастачкі-аматара, барда, удзельніцы народнага літаратурна-музычнага калектыва “Крылы” Ірыны Вашчанка “У творчай майстэрні”.

У экспазіцыі – больш за 35 работ, створаных Ірынай Іванаўнай у розны час. Шырокаму колу гледачоў новапалачанка дэманструе свае пейзажы, партрэты, кампазіцыі. Прыцягваюць увагу тэкстыльныя цацкі: пацешныя мядзведзі, вытанчаныя лялькі, зробленыя з вялікай любоўю і цеплынёй.

Адкрыццё выставы суправаджала канцэртная праграма, у якой мастачка раскрыла свой паэтычны і музычны талент. Упрыгожваннем мерапрыемства стала выступленне танцавальнага клуба “Балансэ” Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Творчы партрэт Ірыны Вашчанка гасцям вечара прадставіла кіраўнік калектыва “Крылы” Галіна Сташкевіч.

Прочитано 100 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « #Юбілей #Выстава »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Выстава