“Разважалкі” ад Ірыны Багданавай

09 Jan,2023
блог собакифонари охота

Название: “Разважалкі” ад Ірыны Багданавай

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 27 дек. – С. 5.

 

Як дзецям лягчэй засвоіць беларускую мову? Адказ на гэта пытанне ведае наваполацкая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Ірына Багданава. На мінулым тыдні яна прадставіла шырокай грамадскасці свой новы зборнік вершаў “Разважалкі”.

Гэта ўжо восьмая кніга з аўтарскай серыі Ірыны Андрэеўны “Наша дружная сям’я”. Паэтэса працавала на ёй каля паўгода. Тыраж склаў каля 350 асобнікаў.

Новы зборнік утвараюць 17 тэматычных раздзелаў. У ім ёсць вершы пра здаровы лад жыцця, святы, жывёл, культуру паводзінаў і мовы, нават пра інтэрнэт. Простыя шчырыя радкі адлюстроўваюць рэчаіснасць сённяшняга дня і лёгка запамінаюцца. Кніга можа служыць своеасаблівым падручнікам для пазакласнага навучання – каб дзеці часцей выкарыстоўвалі родную мову. Дарэчы, прэзентаваць творчасць паэтэсы прыйшлі юныя выхаванцы тэатра мініяцюр “Усмешка” Палаца дзяцей і моладзі. Іх выступленні былі вельмі пранікнёнымі.

Доўгі час ілюстратарам “Нашай дружнай сям’і” была наваполацкая мастачка Ірына Башун. Восьмае выданне аздабляла палачанака Ірына Барадуль, а пераклад узяла на сябе член Саюза пісьменнікаў Беларусі Надзея Салодкая. “Справа ў тым, што па месцу нараджэння я расіянка – з горада Кемерава. Але шмат гадоў жыву ў Наваполацку, які стаў для мяне другой Радзімай. На жаль, я не валодаю дастаткова добра беларускай мовай. Таму звярнулася за дапамогай да Надзеі Стэфанаўны. У “Разважалкі” ўключаны ўжо знаёмыя чытачам вершы і зусім новыя творы. Каб дзецям было прасцей іх засвоіць, я зрабіла малыя формы”, – у размове з карэспандэнтам “НС” адзначыла Ірына Андрэеўна.

Прэзентацыя новага зборніка прайшла ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. Павіншаваць пісьменніцу прыйшлі супрацоўнікі Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы на чале з яе загадчыцай Марыяй Караваевай.

Напраканцы мерапрыемства Ірына Багданава перадала некалькі экзэмпляраў сваіх кніг з аўтарскім подпісам і найлепшымі пажаданнямі наваполацкім школам, а таксама ЦБС.

 

Прочитано 91 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ“Разважалкі” ад Ірыны Багданавай