У палёце думак, вобразаў, натхнення…

14 Nov,2022
блог собакифонари охота

Название: У палёце думак, вобразаў, натхнення…

Автор: Сташкевіч Галіна

Издание: Бібліятэчны свет. – 2022. – № 5. – С. 27. – 28.

 

16 красавіка 2022 г. споўнілася 20 гадоў з дня заснавання народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылья» Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка (ЦБС).

Вось і мінула 20 гадоў, як упершыню сабраліся разам наваполацкія творчыя асобы ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна ЦБС г.Наваполацка, дзе у той час я працавала бібліятэкарам чытальнай залы і ладзіла культурна-масавыя мерапрыемствы для юных чытачоў.

Сёння хочацца ўзгадаць, як гэта адбывалася. У бібліятэчнай практыцы асабліва зацікавіла мяне такая форма работы, як клубы па інтарэсах. I тады ў 1996 г. былі створаны літаратурна-экалагічны клуб «Пралеска» (для малодшых школьнікаў) і «Пушкінская літаратурная гасцёўня» (для сярэдняга і старэйшага школьнага узросту), з якімі адпрацавала больш за 20 гадоў. Шчыра кажучы, у тым, што дзіцячая бібліятэка носіць імя А.С.Пушкіна, мы зрабілі выбар на карысць яго разам з тагачаснай загадчыцай бібліятэкі Ідай Юдзінай. Акрамя гэтага, захапіўшыся любімым Пушкіным, я займалася афармленнем Пушкінскай літаратурна-мастацкай экспазіцыі, што дало магчымасць таксама больш за 20 гадоу здзяйсняць Пушкінскую праграму па папулярызацыі творчасці рускага класіка і літаратуры пра яго. Ды і сёння разам з «крылаўцамі» мы звяртаемся да Пушкіна і штогод праводзім Пушкінскія святы паэзіі, вечарыны, канцэрты. Пашчасціла мне весці і адкрыццё скульптурнага помніка Пушкіну, які ўпрыгожвае фасад бібліятэкі. На гэтай урачыстасці «крылаўцы» чыталі творы Пушкіна і выконвалі рамансы, напісаныя вядомымі кампазітарамі на яго вершы.

У Пушкінскую літгасцёўню, каб зрабіць яе больш цікавай і разнастайнай для падлеткаў і юнакоў, былі запрошаны самыя розныя творчыя людзі, сярод якіх паэты, празаікі, барды – так былі зроблены першыя крокі для стварэння літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылья». Колькі сябе помню, заўсёды я пісала лірычныя замалёўкі, апавяданні, вершы, афарызмы, а пазней – публіцыстычныя артыкулы для рэгіянальных газет, таму была вялікая зацікаўленасць у аднадумцах.

16 красавца 2002 г. у Пушкінскім пакойчыку, побач з цудоўнай пушкініянай, сабраліся наваполацкія паэты і празаікі. Так адбылося першае пасяджэнне нашага калектыву. У руках паэтаў-бардаў адразу з’явіліся чатыры гітары, таму да літаратурнай часткі аб’яднання далучылася і музычная (потым прыйшлі да нас і тыя, хто добра выконвае песні і рамансы; тыя, хто іграе на фартэпіяна, скрыпцы, мандаліне; былі і чытальнікі вершаў). Па прапанове паэта-барда Міхаіла Зудзілава, калектыу атрымаў назву «Крылья» – гэта палёт думак, вобразаў, натхнення. Дэвізам служаць радкі з пушкінскага верша «Пророк»: «Глаголом жги сердца людей». Эмблемай з’яўляецца чароўны конь Пегас – як сімвал паэтычнага натхнення. Ёсць у нашага калектыву і гімн, яго аўтар Тамара Талкачова. Мной было прапанавана збірацца побач з Пушкіным, яго вялізным партрэтам, у чытальнай зале ў якасці літаратурна-музычнага салона. Усё спрыяла дзеля гэтага: цудоўнае фартэпіяна, прыгожы паркет, як| нагадваў часы эпохі Пушкіна, калі збіраліся творцы – сучаснікі паэта ў салонах знатных асоб. Так і мы збіраліся кожны аўторак.

Хачу адзначыць, што падтрымала маю ідэю стварэння калектыву Валянціна Кішчанка, у той час працуючы дырэктарам ЦБС г.Наваполацка. Пазней, на працягу шматлікіх гадоў, заўсёды адчувалася падтрымка яшчэ аднаго дырэктара – Надзеі Наважылавай. Потым па прапанове сённяшняга дырэктара Марыі Караваевай са студзеня 2018 г., развітаўшыся з працай бібліятэкара (але, як мне здаецца, я застаюся адданая сваей прафесн і сёння: яе вялікасць Кніга заўсёды са мной!), стала займацца дзейнасцю толькі кіраўніка народнага калектыву «Крылья» пры Цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоускага, дзе, з удзячнасцю дырэктару, адкрыліся новыя перспектывы і магчымасці.

Як бібліятэкар за сваю прафесійную дзейнасць тройчы станавілася пераможцай унутрысістэмнага конкурсу «Лепшы бібліятэкар года», а таксама лауреатам прэміі «Прызнанне» у галіне мастацтва і культуры Наваполацкага гарвыканкама ў намінацьн «Лепшы бібліятэчны работнк», дзе была ацэнена мая праца не толью як бібліятэкара, але і кіраўніка народнага калектыву.

На працягу дваццацігадовага творчага шляху літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылья» было арганізавана і праведзена больш за 500 культурна-масавых мерапрыемствау, сярод якіх канцэрты, тэматычныя вечарыны, аўтарскія імпрэзы, прэзентацыі кніг. Прыемна адзначыць, што добры водгук атрымлівалі ў гледачоў і мае аўтарскія літаратурныя вечарыны-імпрэзы.

«Крылья» неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі і пераможцамі рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў. У творчай скарбонцы самыя розныя узнагароды – як самого калектыву, так і яго асоб. Першыя ўзнагароды калектыву: у 2003 г. – дыпламанты Віцебскага абласнога конкурсу «Які цудоўны тэты свет», у 2004 г. – лаўрэаты Віцебскага абласнога конкурсу «Беларусь - мая песня!». У 2005 г. літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылья» атрымлівае званне «Народны калектыў». Вось ужо пяць разоў паспяхова пацвердзілі гэта ганаровае званне.

Чатыры разы «Крылья» прымалі ўдзел у Віцебскім абласным свяце-конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», які перыядычна праходзіць у сунічным краі – жывапісным мястечку Лёзна. У г.Наваполацк мы заўсёды вярталіся з багатым «сунічным ураджаем» – адтуль прывезлі 15 дыпломаў, сярод якіх уладальнік Гран-пры Іна Саламаха, лаўрэат першай ступені Яугенія Букоціна-Ісупава, лаўрэат трэцяй ступені Алена Штукіна; сярод лаўрэатаў і сам калектыў.

Зусім нядаўна сталі лаўрэатамі Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Славянскі калейдаскоп» маладыя «крылаўцы»: Юлія Загнетава – першая ступень, Маргарыта Змітровіч – трэцяя супень.

Кожны ўдзельнік калектыву – наш гонар і слава! Двое з іх папоўнілі Саюз пісьменнікаў Беларусі: у 2007 г. – Тамара Талкачова, у 2021 г. – Іна Саламаха. Ганарымся мы і поспехамі Галіны Худніцкай, Ларысы Сакаренка, Алены Штукінай, Юліі Загнетавай, Міхаіла Зудзілава, Вадзіма Саўрова, Сяргея Гоманава і інш.

У 2006 г. «крылаўцы» падтрымалі мяне яшчэ з адным праектам – стварэнне серыі кнг «Паэтычная бібліятэчка “Крылау”», складальнкам якой з’яўляюся вось ужо 16 гадоў. За гэты перыяд мною былі падрыхтаваны да друку кнігі Ганны Аляскеравай, Вячаслава Атрахімовіча, Венядзікта Грынёва, Ніны Дзянісавай, Людмілы Мяхедка, Ларысы Сакарэнка, Аляксандра Шыпілы і іншых аўтараў. Ужо і ў самой напісана не на адну кніжку, але, як кажуць, шавец без ботаў. Праўда, з лірычнымі творамі і апавяданнямі неаднаразова была прадстаўлена на старонках рэспубліканскай газеты «Літаратура і мастацтва», а таксама ў рэгіянальных перыядычных выданнях.

Яшчэ раз заглядваючы у асабістую скарбонку узнагарод, сярод шматлікіх дыпломаў і грамат хочацца ўзгадаць дзве Ганаровыя граматы Віцебскага аблвыканкама, падзяка ад старшыні Наталлі Качанавай і падзяка ад старшыні Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрыя Дзямідава, дзве Ганаровыя граматы Наваполацкага гарадскога савета депутатаў. Вялікі гонар мець і Ганаровую грамату Саюза пісьменнікаў Беларусі, якой мяне ўзнагародзілі за правядзенне літаратурных сустрэч з вядомымі беларускімі пісьменнікамі ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца 2018 года».

Сапраўды, за два дзесяцігоддзі адбылося шмат самых розных падзей, вынікам якіх стаў юбілейны канцэрт-справаздача. Ён адбыуся 26 красавіка 2022 г. у зале мастацтваў Цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага г.Наваполацка. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства (як і пра асноўную дзейнасць калектыву) можна даведацца на старонцы «Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылья”», якую я вяду з сакавіка 2005 г. у сацыяльнай сетцы Facebook (https://www.facebook.com/winqs.novopoloz).

Наперадзе шмат самых розных планаў і задумак, якія, хочацца верыць, будуць ажыццёўлены разам з сябрам – «крылаўцамі».

 

 

Прочитано 118 раз(а) Последнее изменение 14 Nov,2022
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Канцэрт Книга и время »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИУ палёце думак, вобразаў, натхнення…