Канцэрт

09 Nov,2022
блог собакифонари охота

Название: Канцэрт

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2022. – 4 нояб. – С. 16. – (ROкультура).

 

Пад знакам юбілея ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшоў канцэрт народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” пад назвай “Дваццаць год – на крылатым Пегасе”.

Першая частка мерапрыемства была прысвечана памяці паэтаў Вячаслава Атрахімовіча, Міхаіла Блізняца, Венядзікта Грынёва, Юрася Касцюка, Аляксандра Мартыненкі, Лідзіі Полазавай, Эдуарда Фёдарава. Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч адзначыла: “На вялікі жаль, за дваццацігадовую гісторыю аб’яднання спіс творцаў, якія сышлі ад нас , вялікі. Усіх ахапіць за адзін вечар немагчыма, але мы помнім кожнага”. У гонар выбітных “крылаўцаў” Валянціна Пакрапіўная выканала аўтарскую музычную п’есу “Парыў”, а Галіна Сяргееўна прачытала верш “Давайце святкаваць сустрэчы!” наваполацкага паэта Аляксандра Шыпілы. Следам прагучала песня на яго твор”Шэдэўр №29” у выкананні Міхаіла Зудзілава.

У другой частцы юбілейнага канцэрта выступілі Наталля Арцёменка, Вадзім Саўроў, Вера Урбан, аўтарскія песні выканалі Ірына Вашчанка, Алена Штукіна. Задушэўна гучалі рамансы Аляксандра Ігоніна. На мажорны лад гасцей вечара настроіў вясёлы твор, прысвечаны юбілею калектыва, ад маладога музыканта Рыгора Бердашкевіча.

Падчас мерапрыемства Галіна Сташкевіч зрабіла агляд кніжных навінак “Крылаў” і запрасіла ўсіх на прэзентацыю новага зборніка вершаў Вадзіма Саўрова “Тропами волжской души”, якая адбудзецца 29 лістапада.

 

 

Прочитано 157 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИКанцэрт