PRO-культура

24 May,2021
блог собакифонари охота

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 21 мая. - С. 16.

 

Канцэрт

У святочныя велікодныя дні цэнтральная бібліятэка імя У.Маякоўскага правяла для навучэнцаў васкрэснай школы храма Святога архангела Міхаіла ранішнік “Свята святла, свята веры”. З прывітальным словам да юных новапалачан звярнуўся дзьякан храма Ціхан Антух. Вядучая Вольга Бакуновіч пазнаёміла ўсіх прысутных з гісторыяй свята. На мерапрыемстве выступілі юныя чытальнікі, дзіцячы хор, вакалісты. Вучні, у сваю чаргу, падрыхтавалі для гледачоў тэатральную сцэнку на біблейскі матыў, а таксама прынялі ўдзел у гульнях, звязаных з велікоднымі традыцыямі. Завяршылася мерапрыемства салодкімі падарункамі, якія атрымаў кожны ўдзельнік.

 

Выстава

Да канца мая ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе фотавыстава “Таямніца жанчыны”. Прадстаўніцы прыгожай часткі грамадства падобны на вытанчаныя стварэнні прыроды, якія ўвасабляюць у сваім вобразе цэлы свет пачуццяў. Убачыць, злавіць, адлюстраваць на фотаздымку іх багатую палітру эмоцый падуладна толькі сапраўдным майстрам. Удзельнікам фотаклуба “Graphclassic” Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры гэта добра знаёма. На выставе “Таямніца жанчыны” сваю творчасць гледачам прадстаўляюць Алёна Зарэцкая, Андрэй Памялаў, Янак Яноўскі, Ірына Калдуненка і кіраўнік клуба Алена Пітоліна.

 

Літаратура

Да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права бібліятэка імя Я.Коласа правяла ў сацыяльнай сетцы УКантакце акцыю-апытанку “Скарбніца мудрасці”. Яе вынікам стаў спіс кніг, якія на думку новапалачан, абавязаны прачытаць кожны. У топ-10 апынуліся “А зори здесь тихие…” Б.Васільева, “Алые паруса” А.Грына, “Война и мир” Л.Талстога, “Как закалялась сталь” М.Астроўскага, “Мастер и Маргарита” М.Булгакава, “Над пропастью во ржи” Д.Сэлінджэра, “451 градус по Фарингейту” Р.Брэдберы, “Фауст” І.Гётэ, “Сто лет одиночества” Г.Маркеса, ”Старик и море” Э.Хэмингуэя.

 

Прочитано 106 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура