PRO-культура

21 Oct,2020
блог собакифонари охота

Название: PRО-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. –16 окт. - С. 16.

 

Выставы

Да сярэдзіны лістапада ў бібліятэцы імя У.Караткевіча працуе персанальная выстава навучэнкі студыі выяўленчага мастацтва “Хамелеон” Аліны Жарнасек.

Гэта творчы дэбют юнай мастачкі. Трэці год яна паспяхова займаецца ў ізастудыі Палаца дзяцей і моладзі. Два разы запар атрымлівала перамогу на конкурсе “Навагодняя казка” ад кнігарні “Усход”, удзельнічала ў Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Мы – дзеці космасу”, арганізаванага дабрачынным фондам імя Алены Рэрых (2018 г.) і Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка ў Японіі “Свет вачыма дзяцей” (2019 г.).

“Аліна – яркая асоба. Заўсёды ў добрым настроі. Яна з цікавасцю і захапленнем імкнецца выканаць свой малюнак, каб ён быў яркім і непаўторным”, - адзначае кіраўнік ізастудыі “Хамелеон” Таццяна Асташкевіч.

На сваю першую персанальную экспазіцыю дзесяцігадовая мастачка прадставіла 16 работ, выкананых у розных тэхніках і жанрах.

У выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа адбылося адкрыццё персанальнай выставы навучэнкі 4-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Хруцкага Марыі Бахір “Узмах пэндзля”.

На экпазіцыі прадстаўлена 14 работ таленавітай вучаніцы. Як адзначае педагог дзяўчынкі Юлія Ступіна, Маша вельмі працавітая вучаніца, малюе не толькі на занятках, але і дома, на канікулах. Яе эскізы заўсёды поўны ідэй. Яна імкнецца асвоіць як мага больш тэхнік выяўленчага мастацтва, наведвае прадмет па выбары “Графіка”.

 

 

Прочитано 112 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « Признание - 2020 PRO-культура »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-культура