ru Russian be Belarusian

PRО-культура

07 Oct,2020
блог собакифонари охота

Название: PRО-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. –2 окт. - С. 16.

 

Канцэрты

Народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка адзначыла сваё 18-годдзе канцэртнай праграмай “Васямнаццаць акордаў душы”. За час свайго існавання калектыў даў пуцёўку ў жыццё дзясяткам таленавітых паэтаў, празаікаў, бардаў, выканаўцаў эстрадных песень і мастакоў, заваяваў больш за паўсотню творчых узнагарод.

Літаб’яднанне было заснавана дзякуючы асабістай ініцыятыве знакамітай наваполацкай пісьменніцы Галіны Сташкевіч. Афіцыйным днём нараджэння калектыва стала 16 красавіка 2002 года. Дэвізам – вершаваныя радкі рускага паэта і пісьменніка А.С.Пушкіна “Глаголом жги сердца людей!” Сімвалам творчага натхнення, палёта думак і вобразаў – казачны герой міфалогіі – лятаючы конь Пегас. Шаснаццаць гадоў літа’яднанне тварыла на базе бібліятэкі імя А.С.Пушкіна. З 2017-га па сённяшні дзень калектыў плённа працуе ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Зараз у яго складзе 31 удзельнік ад 18 да 95 гадоў. Сёмага верасня 2020 года “Крылы” у пяты раз пацвердзілі званне “народны”.

Святочны канцэрт прайшоў 29 вересня ў цэнтральнай бібліятэцы горада. У выкананні Вячаслава Атрахімовіча, Ірыны Багданавай, Ірыны Вашчанкі, Іны Мароз, Аляксандра Несона, Валянціны Пакрапіўнай, Галіны Сташкевіч гучалі літаратурна-музычныя творы “крылаўцаў”, прысвечаныя Беларусі, 75-годдзю Вялікай Перамогі, адвечнай тэме кахання. Адбыўся дэбют маладой паэткі Кацярыны Гобта, якая нядаўна папоўніла калектыў. Вершы Ніны Дзянісавай і Тамары Талкачовай чыталі першакласніца Аляксандра Пакарапіўная і загадчыца сектара аўтаматызацыі ЦБС Сабіна Зубко. Упрыгожылі канцэртную праграму рускія рамансы, якія праспяваў Аляксандр Ігонін.

 

 

Прочитано 255 раз(а)
Оценить
голос(ов)
Еще в этой категории: « PRО-культура Признание - 2020 »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRО-культура