PRO-КУЛЬТУРА

30 Mar,2020
блог собакифонари охота

Название: PRO-КУЛЬТУРА

Автор: РадЗько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 27 марта. - С. 16.

 

Выставы

У бібліятэцы імя У.Караткевіча працуе выстава карцін ізастудыі “Хамелеон” Палаца дзяцей і моладзі “Салют Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сярод аўтараў – Ціхан Студзянкоў, Мацвей Язёнак, Аляксандра Путро, Анастасія Мацвеенка, Раман Лапацін, Аляўціна Якімовіч, Анастасія Бяляева, Ульяна Андрэйчык, Іван Бухараў, Аліна Жарнасек.

“Дзеці з энтузіязмам і цікавасцю рыхтаваліся да экспазіцыі, - расказвае кіраўнік студыі Таццяна Асташкевіч. – Стараліся як мага шырэй адлюстраваць свае ўяўленні аб Вялікай Айчыннай вайне. На прадстаўленых у бібліятэцы малюнках батальныя сцэны, тэхніка ваенных гадоў, партрэты героя і ветэранаў, святочны парад, салют на Краснай плошчы, кветкі пераможцам. Такім чынам юныя творцы шануюць памяць аб славутых продках і іх гераічных учынках, дзякуюць ім за здабыты мір на нашай зямлі”.

Выстава працягне сваю работу да канца мая і будзе пастаянна абнаўляцца.

 

Прочитано 196 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИPRO-КУЛЬТУРА